Спадчына: Вопытныя станцыі
Пятніца, 02 Красавік 2021 09:16
21 жніўня 2021 г. — 65 гадоў з дня стварэння Брэсцкай абласной сельскагаспадарчай вопытнай станцыі (Пружанскі р-н; 1956)
На базе саўгаса «Белавусаўшчына» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці 21 жніўня 1956 г. была створана Брэсцкая дзяржаўная абласная сельскагаспадарчая станцыя, падначаленая Дзяржаўнаму аграпрамысловаму камітэту БССР. З 1986 г. з’яўлялася галаўной арганізацыяй Брэсцкага навукова-вытворчага аб’яднання па сельскай гаспадарцы.